Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:19 ]  У Багдадзе паступова ўсталёўваецца парадак


БАГДАД. Амэрыканскія вайскоўцы, якія аднаўляюць электразабесьпячэньне ірацкай сталіцы, заяўляюць, што заўтра на раніцу сьвятло будзе пададзенае ў большасьць раёнаў Багдаду. У горадзе пабудаваная воданапорная вежа. Цалкам адноўленае электра- і водазабесьпячэньне Басры, другога па вялічыні гораду Іраку. Паводле зьвестак інфармацыйных агэнцыяў, у Багдадзе паступова ўсталёўваецца парадак, назіраюцца толькі асобныя выпадкі рабаўніцтва. Генерал Томі Фрэнкс, які кіраў амэрыканскімі войскамі ў Іраку, паведаміў, што 2200 багдадцаў пагадзіліся стаць няўзброенымі паліцэйскімі.
XS
SM
MD
LG