Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:12 ]  Прэзыдэнт Ірану будзе дамагацца пашырэньня паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы

ТЭГЕРАН. Прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі будзе дамагацца пашырэньня паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. На мінулым тыдні дэпутаты парляманту – прыхільнікі рэформаў ухвалілі законапраэкт, які пашырае паўнамоцтвы абранай сьвецкай улады, гэта значыць - прэзыдэнта і парляманту. Мэта законапраэкту – абмежаваць ўладу Рады правасудьдзя і Рады стражаў ісьлямскай рэвалюцыі, якія кантралююцца кансэрватыўным духавенствам.
XS
SM
MD
LG