Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:04 ]  Краіны Эўразьвязу выказалі меркаваньне, што ААН мусіць адыгрываць цэнтральную ролю ў адбудове Іраку

АТЭНЫ. Сёньня – другі дзень саміту краінаў Эўразьвязу і краінаў-кандыдатаў. У выніковай заяве саміту краіны Зьвязу выказалі меркаваньне, што ААН мусіць адыгрываць цэнтральную ролю у пасьляваенай адбудове Іраку. Гэты дакумэнт быў прапанаваны Нямеччынай, Францыяй, Велікабрытаніяй і Гішпаніяй, гэта значыць як краінамі, якія выступалі супраць вайны, гэтак і тымі, што бралі ўдзел у ваеннай апэрацыі.У заяве падкрэсьліваецца, што на краінах кааліцыі ляжыць адказнасьць за захаваньне парадку ў Іраку, аказаньне гуманітарнай дапамогі і ахову культурных каштоўнасьцяў.Паводле Эўразьвязу ААН мусіць актыўна ўдзельнічаць у фармаваньні новага ірацкага ураду. Генеральны сакратар ААН Кофі Анан, які браў удзел у саміце, заявіў, што дзейнасьць ААН, якая выходзіць за межы гуманітарнай дапамогі, павінная быць ухваленая Радаю бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG