Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:25 ]  Буш заклікаў ААН адмяніць санкцыі супраць Іраку

ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў ААН адмяніць эканамічныя санкцыі супраць Іраку. Цяпер, калі Ірак вызвалены, ААН павінна зьняць санкцыі, якія былі ўведзеныя ў 1990 годзе, пасьля ўварваньня Іраку ў Кувэйт, -- адзначыў Буш. Паводле Белага Дому, ЗША ў найбліжэйшы час прапануюць адпаведную рэзалюцыю. Камандуючы сіламі кааліцыі ў Іраку гэнерал Томі Фрэнкс упершыню прыляцеў у Ірак. Ён сустрэўся з вайскоўцамі і перадаў даклад прэзыдэнту Бушу праз відэяканфэрэнцыю. Фрэнкс заявіў, што ў Багдадзе аднаўляецца водазабесьпячэньне і падача электрычнасьці, шпіталі вяртаюцца да нармальнай працы. Амэрыканскія марскія пехацінцы правялі рэйды ў ваколіцах Багдаду ў пошуках людзей, набліжаных да Садама Хусэйна. Яны наведалі некалькі дамоў, уключаючы тыя, дзе жывуць навукоўцы, што, магчыма, працавалі над праграмай зброі масавага зьнішчэньня
XS
SM
MD
LG