Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:07 ]  Навіны Ўсходняй Эўропы


Талін Ваеныя выдаткі Эстоніі складуць сёлета 2% ад валавага ўнутранага прадукту. Пра гэта прэмьер-міністар Эстоніі Ёхан Партс паведаміў у размове з кіраўніком штабу сілаў НАТА ў Паўночнай Эўропе Джэкам Дэвэрэлам, які зараз наведвае балтыйскія краіны. Генерал Дэвэрэл падкрэсьліў неабоднасьць адаптацыі заканадаўства краінаў-кандыдатаў да стандартаў НАТА. Талін Кіраўнік міжнароднай камісыі эстонскага парляманту Марка Майкэльсон зьвярнуўся да кангрэсу ЗША з просьбаю не скасоўваць вяшчаньне на Эстонію радыёстанцыі Свабода Свабодная Эўропа. У праэкце бюджэту ЗША, які зараз абмяркоўвае кангрэс, прадугледжанае скасаваньне вяшчаньня на Эстонію і яшчэ 6 усходнеэўрапэйскіх краінаў. Вільня Літва накіроўвае 10 ваеных інжынэраў у Кувэйт і чатырох ваеных дактароў на поўдзень Іраку. Дактары будуць працаваць у ваеным шпіталі ў УмКасры, аказваючы дапамогу ахвярам вайны. Літва была адзінай балтыйскай краінаю, якая накіравала сваіх ваеных адмыслоўцаў у Ірак у дапамогу кааліцыі падчас ваеных дзеяньняў. Кіеў Варшава Натоўп чаўнакоў разграміў пагранічны тэрмінал у Мэдыке на мяжы Украіны і Польшчы. У забурэньнях узялі ўдзел каля 300 чалавек, некалькі польскіх памежнікаў былі параненыя. Затрымана каля 100 чалавек. Кішынеў Прэзыдэнт Малдовы Уладзімер Варонін накіраваўся сёньня ў Афіны, дзе возьме ўдзел у саміце краінаў Эўразьвязу і краінаў-кандыдатаў у Зьвяз. Малдоўскі прэзыдэнт вістыпіць у Афінах са справаздачай аб інтэграцыі Малдовы ў Зьвяз, плянуюцца ягоныя сустрэчы з прэзыдэнтам Румыніі Іонам Іліеску і Украіны Леанідам Кучмам. Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыехаць у Афіны не зьбіраецца. Кіеў Каля 20 украінскіх кампаніяў разглядаюць магчымасьць удзелу ў тэндэрах на кантракты пасьляваенай адбудовы Іраку. Кіеў Украіна і Бразылія маюць намер ажыцьцявіць сумесны праэкт па запуску украінскіх ракэтаў “Цыклон-4” з бразыльскага касмадрому АЛКАНТАРА. Першы запуск мяркуецца правесьці ў 2005 годзе.
XS
SM
MD
LG