Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:49 ]  Сірыя прапануе дамову аб забароне ЗМЗ на Блізкім Усходзе


Эр Рыяд Кіраўнікі шасьці краінаў Пэрсыцкай затокі ўчора ўвечары ў сумеснай заяве адхілілі абвінавачваньні ЗША на адрас Сірыі ў тым, што гэтая краіна распарацоўвае зброю масавага зьнішчэньня і хавае ў сябе кіраўнікоў ірацкага рэжыму. Аўтары заявы, прынятай у сталіцы Савудаўскай Арабіі, заклікалі Вашынгтон і Лёндан да дыялёгу з Дамаскам. Учора дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл заявіў, што Злучаныя Штаты не плянуюць ваенай апэрацыі супраць Сірыі, аднак занепакоеныя яе дзеяньнямі. Сёньня міністар замежных справаў Сірыі Фарук Аль Шара заявіў, што сірыйскі ўрад гатовы падпісаць пагадненьне, якое б абвяшчала ўвесь Блізкі ўсход рэгіёнам, свабодным ад зброі масавага зьнішчэньня. Міністар заявіў, што Сірыя ня мае і не распрацоўвае аніякай зброі масавага зьнішчэньня. Прадстаўнікі арабскіх краінаў у ААН заяўляюць, што адзіная краіна на Блізкім усходзе, якая мае такую зброю – гэта Ізраіль. У сваю чаргу прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон сёньня ізноў паўтарыў, што Сірыя валодае вялікім арсэналам хімічнай зброі і спрабуе пачаць вытворчасьць біялягічнай зброі.
XS
SM
MD
LG