Н’ю-Ёрк Камісыя ААН у правох чалавека адхіліла рэзалюцыю, якая асуджала Расею за парушэньні правоў чалавека, якія робяць расейскія вайскоўцы у Чачні. За рэзалюцыю, якую прапанавалі эўропэйскія краіны, прагаласавалі 15 сябраў камітэту, 21 краіна прагаласавала супраць і 17 устрымаліся. Міжнародная правабарончая арганізацыя Хьюмэн райтс Вотч выказала расчараваньне вынікам галасаваньня. Прадстаўнік арганізацыі заявіў, што паводле зьвестак праваабаронцаў у Чачні працягваюцца зьнікненьні людзей, масавыя забойствы і катаваньні.