Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:36 ]  Яшчэ адна ахвяра атыповай пнэўманіі ў Кітаі


Пэкін У Кітаі сёньня яшчэ адзін чалавек памер ад атыповай пнэўманіі і выяўленыя яшчэ 13 новых выпадкаў захворваньня. Паводле афіцыйнай інфармацыі ад гэтай хваробы ў Кітаі ўжо памерла 65 чалавек і тысяча трыста чалавек захварэлі. Сёньня прадстаўнік Усясьветнай Арганізацыі Здароўья ў Пэкіне абвінаваціў кітайскія ўлады ў тым, што яны хаваюць дадзеныя пра сапраўдную колькасць хворых, прынамсі трымаюць у таямніцы дадзеныя ваеных шпіталяў. Учора экспэртам Усясьветнай арганізацыі здороья дазволілі наведаць два ваеных шпіталі ў Пэкіне. Упершыню атыповая пнэўманія была выяўленая на поўдні Кітаю некалькі месяцаў таму, зараз ёй ўжо захварэлі больш за тры тысячы чалавек у 22 краінах, ахвярамі хваробы сталі 154 чалавекі.
XS
SM
MD
LG