Афіны Сёньня тут пачаўся саміт краінаў Эўразьвязу і краінаў-кандыдатаў. Кіраўнікі 10 краінаў – Чэхіі, Вугоршыны, Польшчы, Славеніі, Славакіі, Літвы,Латвіі, Эстоніі, Кіпру і Мальты сёньня падпісалі пагадненьне аб ўступленьні ў зьвяз. Цырымонія адбывалася каля Акропалю – выбітнага помніку антычнай архітэктуры. Афіцыйна пашырэньне Эўразьвязу адбудзецца ў траўні наступнага году. У саміце ўдзельнічае генеральны сакратар ААН Кофі Анан. Паведамляецца, што адной з тэмаў саміту зьяўляецца абмеркаваньне ўдзелу ААН і краінаў Зьвязу ў пасьляваенай адбудове Іраку. Кофі Анан правеў у Афінах перамовы на гэту тэму з кіраўнікамі Велікабрытаніі, Нямеччыны і Францыі і міністрам замежных справаў Расеі.
У першы ж дзень саміту адбыліся жорсткія сутыкі паміж паліцыяй і некалькімі тысячамі дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць вайны ў Іраку. У грэцкай сталіцы прынятыя надзвычайныя меры бясьпекі, парадак у Афінах ахоўваюць 20 тысячаў паліцэйскіх.