Рым Італьянскія ўлады патрабуюць выдачы Абу Абаса, лідэра экстрэмісцкай групоўкі “Фронт вызваленьня Палестыны”, які быў затрыманы амэрыканскімі войскамі пазаўчора каля Багдаду. Абу Абас быў арганізатарам захопу ў 1985 годзе італьянскага пасажырскага карабля “Акіле Лаўро”. За гэты тэрарыстычны напад Абу Абас быў асуджаны італьянскім судом на пажыцьцёвае зьняволеньне. Суд абваўся завочна, апошнія 17 гадоў Абу Абас жыў у Іраку.
Са свайго боку ўлады палестынскай аўтаноміі патрабуюць вызваліць Абу Абаса. Паводле іх затрымаўшы яго, амэрыканскія войскоўцы парушылі пагадненьні па Блізкім ўсходзе, заключныя ў Осла ў 1993 годзе. Паводле пагадненьня члены “Фронту вызваленьня Палестыны” не падлягаюць арышту.