Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:58 ]  Буш заявіў пра перамогу ў Іраку


ВАШЫНГТОН Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што перамога кааліцыі ў Іраку відавочна, аднак яна яшчэ ня поўная. Паводле Буша, улада дыктатара скончаная, аднак у краіне дзейнічаюць небясьпечныя групы, якія павінны здацца альбо яны будуць зьнішчаныя. Учора паступалі супярэчлівыя зьвесткі наконт інцыдэнту, калі амэрыканскія вайскоўцы абстралялі натоўп у горадзе Масул. Амэрыканцы заяўляюць, што па нім быў адкрыты агонь, і вайскоўцы вымушаныя былі страляць у адказ
XS
SM
MD
LG