ВАШЫНГТОН
ЗША прапанавалі пашырыць ваеннае супрацоўніцтва з Узбэкістанам. У сумеснай заяве, апублікаванай пасьля двух дзён перамоваў у Вашынгтоне сумеснай Рады супрацоўніцвта ў галіне бясьпекі, сказана, што на сустрэчы таксама абмяркоўваліся дэмакратычныя рэформы і правы чалавека ва Ўзбэкістане. У заяве ЗША паабяцалі Ташкенту дапамогу ў ажыцьцяўленьні дэмакратычных рэформаў. Летась узбэцкі ўрад паабяцаў лібералізаваць палітычныя ўмовы ў краіне пасьля таго, як ЗША выдаткавалі 160 мільёнаў даляраў у абмен на выкарыстаньне узбэцкай тэрыторыі для ваеннай апэрацыі ў Афганістане.