ЭР-РЫЯД
Краіны пэрсіцкай затокі – ключавыя саюзьнікі ЗША ў рэгіёне – адхілілі абвінавачваньні Вашынгтону, што Сырыя распрацоўвае ядзерную зброю і дае прытулак ірацкім кіраўнікам. Гэтая заява была зробленая шасьці краінамі пасьля паседжаньня ў сталіцы Савудаўскай Арабіі Эр-Рыядзе Рады супрацоўніцтва краінаў рэгіёну. У Раду ўваходзяць Бахрэйн, Катар, Кувэйт, Савудаўская Арабія, Аман і Аб’яднаныя арабскія эміраты. Гэтыя краіны заклікалі ЗША і Брытанію пачаць дыялёг з Сырыяй. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл учора заявіў, што ЗША заклапочаныя палітыкай Сырыі і Ірану, аднак ня маюць аніякіх ваенных плянаў атакаваць гэтыя краіны.