Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:41 ]  Забойца галянцкага палітыка асуджаны да 18 гадоў зьняволеньня


АМСТЭРДАМ. Чалавек, якi прызнаўся ў забойстве галянскага палiтыка Пiма Фартайна, сёньня быў асуджаны да 18 гадоў зьняволеньня. Фолькерт ван дэр Граф заявiў, што забiў Фартайна, каб той ня змог прыйсьцi да ўлады i ажыцьцявiць сваю анты-iмiгранцкую палiтыку. Забойства адбылося летась у траўнi, за дзевяць дзён да выбараў прэм’ер-мiнiстра, у якiх мусiў удзельнiчаць Фартайн. Гэты было першае палiтычнае забойства ў Нiдэрляндах за болей чым тры стагодзьдзi.
XS
SM
MD
LG