ДАМАСК. Сырыя сёньня назвала пагрозамi i фальшаваньнем амэрыканскiя абвiнавачваньнi ў тым, што яна распрацоўвае хiмiчную зброю. Сырыя зьвiнавацiла Злучаныя Штаты ў спробе прасоўваць iнтарэсы Ізраiлю.
Тым часам прэм’ер-мiнiстар Гiшпанii Хасэ-Марыя Азнар сёньня выказаў упэўненасьць, што Сырыя ня стане новым аб’ектам атакi з боку анты-iрацкай каалiцыi. Азнар дадаў, што спадзяецца як мага хутчэй сустрэцца з сырыйскiм прэзыдэнтам Башарам аль-Асадам.
Мiнiстар замежных справаў Вялiкай Брытанii Джэк Стро кажа, што Сырыя цяпер мае шанец давесьцi, што яна не належыць да гэтак званых “краiнаў-iзгояў”. Паводле Стро, Сырыя мусiць супрацоўнiчаць з Брытанiяй i ЗША ў такiх пытаньнях, як пошук зьбеглых лiдэраў iрацкага рэжыму.