Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:49 ]  Разьвіцьцё сытуацыі вакол Сырыі


НЬЮ-ЁРК Гэнеральны сакратар ААН Кофі Анан выказаў занепакоенасьць, што апошнія заявы вакол Сырыі могуць дэстабілізаваць Блізкі Ўсход. Раней дзяржасакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што ЗША выпрабуюць шэраг дыпляматычных, эканамічных ды іншых захадаў супраць Сырыі з-за яе меркаванай праграмы распрацоўкі хімічнай зброі і дапамогі ірацкаму кіраўніцтву. Паўэл выказаў спадзяваньне, што Сырыя ды іншыя краіны рэгіёну возьмуць пад увагу новую сытуацыю на Блізкім Усходзе і перагледзяць свае мінулыя паводзіны. Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што Сырыя праводзіць выпрабаваньні хімічнай зброі апошнія 15 месяцаў. Міністэрства замежных справаў Сырыі падкрэсьліла, што адзіная краіна ў рэгіёне, якая мае хімічную, біялягічную і ядзерную бою – гэта Ізраіль. Расея заклікала ЗША прадэманстраваць стрыманасьць ў дачыненьнях з Сырыяй, адзначыўшы, што агрэсіўныя заявы ЗША могуць толькі пагоршыць сытуацыю.
XS
SM
MD
LG