ДАМАСК. Сырыя адкiдае ўсе абвiнавачваньнi ў супрацоўніцтве з рэжымам Садама Хусэйна. Кiраўнiк Лiгi арабскiх дзяржаваў Амр Муса назваў гэтыя абвiнавачваньнi незразумелымi. Ён папярэдзiў, што такiя абвiнавачваньнi нагнятаюць напружаньне на Блiзкiм Усходзе i заклiкаў усiх засяродзiцца на вырашэньнi палестынскай праблемы.
Брытанскi мiнiстар Джэк Стро сёньня сказаў, што ён ня ўпэўнены, цi распрацоўвае Сырыя хiмiчную зброю. Ён заклiкаў да дыялёгу i падкрэсьлiў, што англа-амэрыканская каалiцыя ня мае намеру нападаць на Сырыю.