ВАШЫНГТОН
Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш зноў заклікаў Сырыю супрацоўнічаць са Злучанымі Штатамі не даваць прытулку ірацкім кіраўнікам, якія могуць патрапіць у Сырыю праз агульную мяжу. Адказаючы на пытаньні журналістаў у Белым Доме, Буш адзначыў, што Зша не пагражаюць ваеннымі акцыямі супраць Сырыі.
Буш: «Мы ведаем, што ў Сырыі ёсьць хімічная зброя, напрыклад. Аднак кожная сытуацыя патрабуе канкрэтнага адказу. Ад Сырыі мы чакаем супрацоўніцва. І я спадзяюся, што мы яго атрымаем”
Раней сёньня міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што ў яго няма сумневу, што некаторыя ірацкія кіраўнікі ўцяклі ў Сырыю. Паведамляецца, што зводны брат Хусэйна, Ватбан Ібрагім, быў схоплены сіламі кааліцыі сёньня падчас спробы перасякчы ірацка-сырыйскую мяжу.
Намесьнік амбасадара Сырыі ў ЗША абверг паведамленьні, што ягоная краіна дае прытулак былым ірацкім кіраўнікам.