Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:05 ]  Паўэл заявіў, што ў Іраку будзе знойдзеная зброя масавага зьнішчэньня


ЛЁНДАН Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл у інтэрвію BBC заявіў, што сілы кааліцыі абавязкова знойдуць зброю масавага зьнішчэньня ў Іраку. Паўэл: “Мы знойдзем зброю масавага зьнішчэньня. Апошнія тры тыдні, мы вялі баі, і цяпер, калі ваеннае змаганьне скончылася, мы можам павярнуць нашую ўвагу да пошукаў зброі масавага зьнішчэньня, і я думаю, яна будзе знойдзеная”. Дагэтуль сілы кааліцыі ў Іраку не знайшлі аніякіх доказаў існаваньня хімічнай, бактэрыяліягічнай альбо ядзернай зброі ў краіне. Паўэл таксама адзначыў, што ЗША не зьбіраюцца прызначаць будучага лідара Іраку.
XS
SM
MD
LG