Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:32 ]  Рамсфэльд за міратворчую ролю НАТО ў Іраку


ВАШЫНГТОН Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што вітае міратворчую ролю НАТО ў пасьляваенным Іраку. Паводле Рамсфэльда, нават калі Францыя будзе пярэчыць такому падыходу, 18 краінаў-удзельніц альянсу маюць права разьмясьціць свае міратворчыя сілы ў Іраку, паколькі Францыя не прадстаўленая ў Камітэце абарончага плянаваньня, асноўнага воргана НАТО. Міністр адзначыў, што многія краіны, у тым ліку мусульманскія, выказалі жаданьне дапамагчы ў аднаўленьні Багдаду. Рамсфэльд таксама паведаміў, што на бліжэйшай сустрэчы апазыцыйных сілаў Іраку будзе створаны абрыс будучага пераходнага ўраду, які павінен распрацаваць канстытуцыю краіны
XS
SM
MD
LG