СТАМБУЛ
Міністр замежных справаў Турцыі Абдула Гуль паведаміў сёньня, што курдскія злучэньні пакінулі гарады Кіркук і Масул на поўначы Іраку, перадаўшы іх пад кантроль сілаў кааліцыі. Турэччына пагражала ўвесьці свае войскі ў Паўночны Ірак, калі курдскія аатрады застануцца ў багатых нафтайраёнах Кіркука і Масула. Анкара занепакоеная тым, што ўзмацненьне ірацкіх курдаў можа падштурхнуць да паўстаньня турэцкіх курдаў, якія змагаюцца за стварэньне незалежнай курдскай дзяржавы