БЭРЛІН. Тысячы людзей ў гарадох Эўропы ўзялi ўдзел у пратэстах супраць вайны ў Іраку.
У Нямеччыне болей за 10 тысячаў чалавек сабралiся ля Брандэнбурскай брамы. Значна драбнейшыя пратэсты адбылiся ў Гамбургу i Штутгарце.
У Лёндане каля 20 тысячаў чалавек узялi ўдзел ў маршы, каб выказаць данiну памяцi тым, хто загiнуў у Іраку i нагадаць, што пакуты ў гэтай краiне ня скончылiся. Таксама паведмляецца, што шматтысячныя дэманстрацыi адбылiся ў Парыжы i Рыме.