Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:12 ]  У Маскве адбыўся пратэст супраць чачэнскай вайны


МАСКВА. Некалькi сотняў праваабаронцаў ды iншых прадстаўнiкоў iнтэлiгенцыi наладзiлi пратэст ў Маскве, патрабуючы найхутчэйшага спыненьня вайны ў Чачэнii. Вядомы тэлевядучы i пiсьменьнiк, ураджэнец Беларусi Вiктар Шэндэровiч, заявiў, што праз тры тыднi пасьля рэфэрэндуму ў Чачэнii працягваюцца забойствы, напады, катаваньнi i хлусьня. Расейскае кiраўнiцтва заяўляла, што рэфэрэндум аб новай канстытуцыi Чачэнii патрэбны, каб аднавiць спакой у краiне, дзе амаль дзесяць гадоў зь перапынкамi iдзе вайна за незалежнасьць. Новая канстытуцыя, прынятая на рэфэрэндуме, называе Чачэнiю неад’емнай часткай Расеi.
XS
SM
MD
LG