Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:45 ]  Краiны Эўразьвязу могуць адмянiць забарону на ўезд беларускiх кiраўнiкоў


Расейская агенцыя навiнаў ИТАР-ТАСС перадае са спасылкай на дыпляматычныя крынiцы ў Брусэлi, што Эўразьвяз гатовы адмянiць забарону на ўезд сямi найвышэйшым прадстаўнiкам беларускага кiраўнiцтва. Паводле агенцыi, такое рашэньне было прынятае на ўзроўнi паслоў краiнаў у Эўразьвязе i яшчэ мусiць быць зацьверджанае Радай мiнiстраў замежных справаў. ИТАР-ТАСС паведамляе, што рашэньне выклiканае пазытыўнай справаздачай аб умовах менскай мiсii Арганiзацыi бясьпекi i супрацоўнiцтва ў Эўропе. У той жа час Эўразьвяз мае намер у сваёй заяве выказаць заклапочанасьць становiшчам з правамi чалавека ў Беларусi. Забарону на ўезд чатырнаццаць зь пятнаццацi краiнаў Эўразьвязу увялi летась у адказ на адмову кiраўнiцтва Беларусi працягнуць вiзы супрацоўнiкам кансультацыйна-назiральнай групы АБСЭ. Забарона тычыцца Аляксандра Лукашэнкi, ягонага прэм’ер-мiнiстра, кiраўнiка КГБ i яшчэ чатырох мiнiстраў. Адзiная краiна Эўразьвязу, якая не далучылася да забароны – Партугалiя.
XS
SM
MD
LG