СЭЎЛ. Злучаныя Штаты вiталi заяву Паўночнай Карэi аб гатоўнасьцi да шматбаковых перамоваў наконт ядзернай праграмы Пхэньяну. Да апошняга часу КНДР настойвала выключна на двухбаковых перамовах са Злучанымi Штатамi. У адказ Белы Дом заяўляў, што гаворка можа весьціся выключна пра шматбаковыя перамовы. У цяперашняй заяве паўночнакарэйскага ўраду гаворыцца, што калі ЗША гатовыя зьмяніць свае адносіны да Паўночнай Карэі, то КНДР больш ня будзе настойваць на менавіта двухбаковым фармаце перамоваў. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Фiлiп Рыкер заявiў, што Злучаныя Штаты адрэагуюць на гэтую заяву праз адпаведныя дыпляматычныя каналы.