БАГДАД. Кувэйт выдаткаваў болей за 20 тонаў лекаў для жыхароў Багдаду. У Багдад таксама прыляцелі яшчэ два самалёты са Злучаных Штатаў, якія прывезьлі прадукты харчаваньня, мабільныя апэрацыяныя пакоi, інсулін ды iншыя лекi.
Ярданскі генерал Махамад аль-Ітан таксама заявіў, што Ярданія зьбіраецца накіраваць у Ірак палявы шпіталь і мэдычнае абсталяваньне.