ВАШЫНГТОН. Прадстаўнікі "Вялікай сямёркі" вядучых індустрыяльных краінаў сустракаюцца ў сталіцы Злучаных Штатаў, каб абмеркаваць праблемы глябальнай эканомікі і ўплыў на яе з боку вайны ў Іраку. Афіцыйна на парадку дня сустрэчы няма пытаньня аб скасаваньнi запазычаннасьцяў Іраку. Аднак чакаецца, што Злучаныя Штаты ўздымуць гэтае пытаньне. Адначасова адбываецца паседжаньне Ўсясьветнага банку і Міжнароднага валютнага фонду.