КІЕЎ. Прынамсi пяць рэгiянальных украiнскiх газэтаў фiгуруюць у крымiнальнай справе аб перашкодзе дзейнасьцi i падрыве аўтарытэту прэзыдэнта. Гэта газэты з Крэмянчугу, Роўна i Сумаў, а таксама два выданьнi з Чаркасаў. Прэсавая сакратарка генэральнага пракурора Ўкраiны Палiна Башкiна, аднак, адмовiлася камэнтаваць гэтую справу.
На мiнулым тыднi прэсавая сакратарка прэзыдэнта Ўкраiны Леанiда Кучмы заявiла, што пракуратура распачала крымiнальную справу паводле фактаў публiкацыi матэрыялаў, якiя нiбыта абражаюць прэзыдэнта i перашкаджаюць яму выконваць службовыя абавязкi. Пазьней генэральны пракурор Украiны Сьвятаслаў Пiскун заявiў, што ў справе фiгуруюць ня толькi матэрыялы, дзе крытыкуюць прэзыдэнта Кучму, але i зьвесткi, скiраваныя супраць iншых украiнскiх палiтыкаў. Да сёньня было невядома, якiя выданьнi абвiнавачаныя ў гэтай крымiнальнай справе.