Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:53 ]  20 мільярдаў даляраў штогод на дапамогу Йраку

ВАШЫНГТОН. Міністры фінансаў і кіраўнікі цэнтральных банкаў краінаў “вялікай сямёркі” праводзяць нараду ў Вашынгтоне. Перамовы прымеркаваныя да пачатку двухдзённага сумеснага паседжаньня Міжнароднага валютнага фонду й Усясьветнага банку. Як заявіў распарадчы дырэктар МВФ Хорст Кёлер, “вялікая сямёрка” й міжнародныя фінансавыя арганізацыі лічаць сваёй асноўнай задачай пераадоленьне цяжкасьцяў, якія перажывае ўсясьветная эканоміка, стымуляваньне інвэстыцыяў і эканамічнага росту. Паводле міністра фінансаў ЗША Джона Сноў, у часе вашынгтонскай нарады будзе разгледжанае й пытаньне пра паваеннае аднаўленьне эканомікі Йраку. Паводле папярэдніх ацэнак, у бліжэйшы час Іраку спатрэбіцца фінансавая дапамога на суму ня менш як 20 мільярдаў даляраў штогод.
XS
SM
MD
LG