Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:20 ]  Праваабаронцы патрабуюць спыніць рабункі ў Іраку


НЮ-ЁРК. Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі патрабуюць ад кіраўніцтва войска саюзьнікаў спыніць забурэньні ў ірацкіх местах. У заяве арганізацыі “Х’юмэн райтс Ўотч” у прыватнасьці сказана, што паводле міжнароднага права, войска, якое займае тую ці іншую тэрыторыю, павінна забясьпечваць бясьпеку мірнаму насельніцтву, якое на ёй жыве. Паводле праваабаронцаў, масавыя рабункі ў ірацкіх местах перарастаюць ва ўзброеныя сутычкі паміж уладальнікамі крамаў ды іншых аб’ектаў і бандамі марадзёраў. Вайскоўцы ЗША ад учора пачалі начное патруляваньне кварталаў Багдаду з мэтай спыніць бязладзьдзе.
XS
SM
MD
LG