Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:14 ]  Рабаўніцтвы ў Іраку -- пераходная стадыя да волі


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны Злучаных Штатаў Дональд Рамсфэльд сказаў, што рабаўніцтвы ў Іраку ня вельмі распаўсюджаныя і ўяўляюць сабой пераходную стадыю на шляху ад дзяржавы Садама Хусэйна да волі. У часе прэсавай канфэрэнцыі ў Пэнтагоне Рамсфэльд заявіў, што кааліцыйныя сілы “усьведамляюць сваю адказнасьць за бясьпеку” ў Іраку. Паводле міністра, сілы кааліцыі арыштоўваюць рабаўнікоў і спрабуюць утрымаць парадак. Разам з тым, ён заявіў, што можна зразумець пачуцьці людзей пасьля дзесяцігадовай дэпрэсіі. Гэнэрал Рычард Маерс, які таксама браў удзел у прэсавай канфэрэнцыі сказаў, што гуманітарная сытуацыя ў Багдадзе стабільная.
XS
SM
MD
LG