Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:30 ]  Апошняй цьвердзяй войска вернага Хусэйну, застаўся Тыкрыт

КАТАР. Апошняй цьвердзяй войска вернага Садаму Хусэйну, застаўся Тыкрыт – роднае места ірацкага дыктатара. Сёньня войска Злучаных Штатаў і курдзкія аддзелы ўзялі паўночнае места Масул, дзе зброю склала цэлая дывізія, якая яго абараняла. Паводле дамовы пра спыненьне вагню, ірацкія вайскоўцы адпушчаныя дадому. Кантроль над Кіркукам і Масулам – найбольшымі цэнтрамі здабычы нафты ў паўночным Іраку пераходзіць у рукі вайскоўцаў ЗША. Адмысловыя аддзелы займаюцца захаваньнем бясьпекі нафтавых сьвідравінаў. Курды пагадзіліся пакінуць Масул і Кіркук. Аднак сёньня, на тле паведамленьняў пра масавыя марадзёрствы й рабункі ў абодвух местах, лідары курдаў заявілі, што іхныя аддзелы сыйдуць толькі тады, калі войска ЗША здолее аднавіць закон і парадак.
XS
SM
MD
LG