Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:29 ]  У Іраку няма сур’ёзнага гуманітарнага крызысу – лічыць адміністрацыя ЗША

ВАШЫНГТОН. У Іраку няма сур’ёзнага гуманітарнага крызысу – лічыць адміністрацыя Злучаных Штатаў. У часе сёньняшняга брыфінгу, прадстаўнік Белага дому Ары Флэйшар сказаў, што ў Ірак стала паступаюць грузы прадуктаў і іншых рэчаў першай патрэбы. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш лічыць дапамогу насельніцтву Йраку сваёй важнейшай задачай – падкрэсьліў Флэйшар. Флэйшар прызнаў, што ў некаторых раёнах Іраку нехапае прадуктаў, вады й мэдыкамэнтаў, аднак запэўніў, што гэтая праблема будзе разьвязаная. Апрача гэтага Флэйшар сказаў, што будуць спыненыя рабункі й марадзёрствы ў ірацкіх местах. Тое, што цяпер адбываецца ў Іраку – сказаў Флэйшар – натуральны вынік нораваў і парадкаў, якія насаджаў рэжым Садама Хусэйна.
XS
SM
MD
LG