Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:23 ]  Колькасьць парушэньняў правоў чалавека ў Чачні расьце


НЮ-ЁРК. У Чачні працягваюцца забойствы, катаваньні і зьнікненьні людзей – заявіла праваабарончая арганізацыя «Х'юмэн райтс ўотч». У заяве арганізацыі падкрэсьліваецца, што расейскія вайскоўцы ў Чачні, як і раней, груба парушаюць правы чалавека і колькасьць гэтых парушэньняў расьце. «Х'юмэн райтс ўотч» выступіла з гэтай заявай напярэдадні паседжаньня Камісіі ААН у правох чалавека, дзе 16 красавіка будзе абмяркоўвацца пытаньне пра Чачню. У дакумэнце адзначаецца, што толькі паводле афіцыйных расейскіх зьвестак – летась у Чачні былі забітыя 1132 мірныя жыхары, а цягам трох першых месяцаў сёлета – 76 чалавек загінулі й 126 былі скрадзеныя.
XS
SM
MD
LG