Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:18 ]  Пракурор у Гаазе патрабуе для басьнійскага сэрба пажыцьцёвага зьняволеньня


ГААГА. Пракурор Міжнароднага трыбуналу ў Гаазе запатрабаваў асудзіць басьнійскага сэрба Міламіра Штакіча на пажыцьцёвае зьняволеньне за ўдзел у масавых забойствах і дэпартацыях харватаў і мусульманаў. Штакіч быў адным з кіраўнікоў адміністрацыі места Прыедор на паўночным усходзе Босьніі ў часе вайны 1992-1995 гадоў. Абвінавачаньне лічыць, што Штакіч адыграў ключавую ролю ў злачынствах супраць мірнага насельніцтва. У канцэнтрацыйныя лягяры пад Прыедорам былі сагнаныя тысячы басьнійскіх мусульманаў і харватаў.
XS
SM
MD
LG