Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:13 ]  ЗША забясьпечаць ахову цэнтру ядзерных дасьледваньняў каля Багдаду


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Міжнароднае агэнства ў атамнай энэргіі МАГАТЭ заклікала ЗША забясьпечыць ахову цэнтру ядзерных дасьледваньняў каля Багдаду. У цэнтры захоўваюцца некалькі тонаў неўзбагачанага ўрану. Паколькі такі ўран нельга ўжываць у ваенных мэтах, Іраку было дазволена яго пакінуць. Паводле дырэктара МАГАТЭ Мухамэда Эль Бврвдзея, Вашынгтон запэўніў яго, цто цэнтар будзе ў бясьпецы. З Багдаду паступіла інфармацыя пра разрабаваньне місыі ААН, якая займалася пошукамі біялягічнай і хімічнай зброі ў Іраку. Прадстаўнік місыі паведаміў карэспандэнту нашага радыё, што з місыі скрадзеныя кампутары і сагнаныя больш 30 аўтамабіляў.
XS
SM
MD
LG