Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:10 ]  ААН павінна адыгрываць цэнральную ролю ў паваенным аднаўленьні Йраку


САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. ААН павінна адыгрываць цэнральную ролю ў паваенным аднаўленьні Йраку – лічаць прэзыдэнты Нямеччыны, Францыі і Расеі. Гэрхард Шродар, Жак Шырак і Владзімір Пуцін у часе перамоваў у Санкт-Пецярбурзе прыйшлі да думкі, што кіраваньне Йракам мусіць ажыцьцяўляцца пад эгідай ААН. У часе сумеснай прэсавай канфэрэнцыі Пуцін заявіў, што пазыцыі Расеі, Францыі й Нямеччыны, якія выступалі супраць ваеннай апэрацыі, прынцыпова не зьмяніліся. Лідары трох краінаў зьвярнулі ўвагу на патрэбу вырашэньня гукманітарных праблемаў і заявілі, што гатовыя да кансультацыяў адносна сьпісаньня пазыкаў Багдаду.
XS
SM
MD
LG