ЖЭНЭВА. Ведамства ААН у справах уцекачоў паведаміла, што блізу 30 тысячаў іракцаў, якія ў выніку ваенных дзеяньняў пакінулі свае дамы, знаходзяцца ў раёне мяжы з Іранам. Іранскія ўлады накіравалі ўцекачам прадукты, ваду й мэдыкамэнты, ды зьвярнуліся да міжнароднай супольнасьці па дадатковую дапамогу. На цяпер у Іране знаходзяцца каля 200 тысячаў ірацкіх уцекачоў, што засталіся там пасьля вайны ў Пэрсыдзкай затоцы 1991 году. Тэгэран заявіў, што гатовы прыняць ня больш як 200 тысячаў чалавек, калі іхнаму жыцьцю сапраўды будзе пагражаць небясьпека.