БЭРЛІН. Паліцыя нямецкай сталіцы штурмам узяла аўтобус, у якім знаходзіліся двое закладнікаў і злачынца, які захапіў аўтобус пасьля рабаваньня банку. Рабаўнік паранены, а закладнікі не пацярпелі. Двое зламысьнікаў абрабавалі банк, забраўшы 10 тысячаў эўра. Пасьля гэтага адзін зь іх захапіў рэйсавы аўтобус, у якім знаходзіліся каля 20 пасажыраў. Пасьля таго як аўтобус быў блякаваны паліцыяй, злачынца адпусьціў бальшыню пасажыраў.