Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:56 ]  Апэрацыі ў Афганістане і Йраку -- частка агульнай барацьбы супраць тэрарызму


БАГРАМ. Кіраўнік цэнтральнага вайсковага кіраўніцтва ЗША гэнэрал Томі Фрэнкс заявіў, што антытэрарыстычная кампанія ў Афганістане не павінна быць забытая. У часе выступу на авіябазе ў Баграме, Фрэнкс адзначыў, што апэрацыі ў Афганістане і Іраку ёсьць часткай агульнай барацьбы супраць тэрарызму. Гэнэрал адхіліў цьверджаньні, нібы апошнія атакі на вайскоўцаў ЗША ў Афганістане азначаюць эскаляцыю напружанасьці ў краіне. Ён зазначыў, што сутычкі з групоўкамі талібаў зараз ня больш частыя чым да вайны ў Іраку. Паводле Фрэнкса, актывізацыя талібаў звычайна адбываецца вясной.
XS
SM
MD
LG