МЕНСК. Праект рэзалюцыі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі вынесены на разгляд 59-й сэсіі Камісіі ААН у правох чалавека, якая праходзіць у Жэневе. Рэзалюцыя ініцыяваная ЗША, яе суаўтары - Баўгарыя, Вугоршчына, Чэхія, Славаччына, Польшча і Латвія. У праекце сярод іншага ўтрымліваецца прапанова звярнуцца да Вярхоўнага камісара ААН у правох чалавека з просьбай прызначыць прадстаўніка, мандатам якога б прадугледжвалася дэталёвае вывучэнне парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і падрыхтоўка адпаведнага дакладу для разгляду на 60-й сэсіі Камісіі ў правох чалавека. "Міністэрства замежных справаў лічыць праект рэзалюцыі аб стуацыі з правамі чалавека ў Беларусі палітычна матываваным", - пракамэнтаваў БелаПАНу вынясеньне дакумэнту на разгляд сэсіі прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных. Галасаванне па прыняцьці рэзалюцыі адбудзецца ў наступным тыдні.