Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:20 ]  Расея і Японія за мірнае разьвязаньня крызісу вакол Паўночнай Карэі

ТОКІЁ Расея і Японія сёньня ізноў заклікалі да палітычнага і дыпляматычнага разьвязаньня крызісу вакол Паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў пасьля сустрэчы ў Токіё з прэм’ер-міністрам Японіі Уніхіра Каізумі заклікаў КНДР дазволіць інспэктарам ААН вярнуцца ў краіну і спраўдзіць ядзерныя аб’екты. Іваноў адзначыў, што Расея і Японія маюць агульную пазыцыю ў гэтым пытаньні.
XS
SM
MD
LG