Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:09 ]  Войска ЗША й курды занялі места Масул


КАТАР. Войска Злучаных Штатаў і курдзкія аддзелы сёньня занялі горад Масул на поўначы Іраку. Амэрыканскі брыгадны гэнэрал Вінцэнт Брукс паведаміў, што ўвесь пяты корпус ірацкага войска, які павінен быў абараняць горад, здаўся. Камандзір корпусу падпісаў пагадненьне аб спыненьні агню, а ірацкія вайскоўцы будуць адпушчаныя дадому. Брукс паведаміў таксама, што адмысловыя злучэньні амэрыканцаў знаходзяцца зараз у паўночнаірацкім горадзе Кіркук, каб пераняць кантроль над горадам, які зараз прыналежыць курдам. У Анкары прэм’ер-міністр Турэччыны Абдула Гуль паведаміў, што Турэччына ня бачыць неабходнасьці дасылаць войскі ў Паўночны Ірак, паколькі амэрыканцы запэўнілі турэцкі ўрад, што курскія байцы пакінуць гарады Кіркук і Масул.
XS
SM
MD
LG