БАГДАД. Сталіца Іраку і надалей застаецца небясьпечным горадам. Тут не спыняецца рабаваньне і хваляваньні. У горадзе захоўваюцца цэнтры супраціву. Час ад часу пачынаюцца перастрэлкі паміж вайскоўцамі кааліцыі і групоўкамі ірацкіх жаўнераў. Учора адзін амэрыканскі жаўнер загінуў і болей за 20 былі параненыя цягам перастрэлкі, якая доўжылася 4 гадзіны. Учора ў цэнтры Багдаду тэрарыст-самагубца выбухнуў бомбу на блёк-посьце. Адзін амэрыканскі жаўнер загінуў, прынамьсі чатыры былі параненыя.