Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 08:34 ]  Пуцін, Шродар і Шырак абмяркоўваюць пасьляваенную сытуацыю ў Іраку

САНКТ-ПЕЦЯРБУРГ. Сёньня адбудзецца сустрэча лідараў Францыі, Расеі і Нямеччыны, на якой будуць абмяркоўвацца пытаньні пасьляваеннага аднаўленьня Іраку. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін, прэзыдэнт Францыі Жак Шырак і нямецкі канцлер Гэрхард Шродар выступалі супраць вайны ў Іраку. Тры лідары падтрымваць патрабаваньне наконт істотнай ролі ААН у аднаўленьні Іраку. Кіраўнікі трох дзяржаваў абмяркуюць пытаньне, як будзе ажыцьцяўляца супрацоўніцтва зь Вялікай Брытаніяй і ЗША ў "пасьляхусэйнаўскім" Іраку.
XS
SM
MD
LG