ЛЁНДАН. Міністар абароны Вялікай Брытаніі Джэф Хун заявіў, што цягам некалькіх дзён у Іраку будзе створаная часовая адміністрацыя краіны. Месца знаходжаньня гэтай адмінсітрацыі пакуль невядомае. Міністар замежных справаў Брытаніі Джэк Стро раней паведаміў, што плянуецца правядзеньне нацыянальнай канфэрэнцыі Іраку , на якой будзе абмеркаваная структура новых уладаў.