Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:14 ]  Каштуніца заявіў, што ўлады Сэрбіі перасьледуюць яго й ягоную партыю


БЯЛГРАД. Былы прэзыдэнт Югаславіі Ваіслаў Каштуніца заявіў, што ўлады Сэрбіі перасьледуюць яго й ягоную партыю. У сераду былі арыштаваныя былы дараднік Каштуніцы ў пытаньнях бясьпекі Радэ Булатавіч і былы кіраўнік вайсковай службы бясьпекі Ача Томіч. Арышты прайшлі ў межах сьледства ў справе забойства прэм’ер-міністра Сэрбіі Зорана Джынджыча. Каштуніца заяўляе, што ўрад Сэрбіі імкнецца расправіцца з палітычнай апазыцыяй. У справе пра забойства Джынджыча арыштаваныя ўжо дзьве тысячы чалавек.
XS
SM
MD
LG