НАДЖАФ (Ірак). Забіты духовы лідар ірацкіх шыітаў Абдул Маджыд аль-Хаі, які нядаўна вярнуўся на радзіму. Забойства адбылося сёньня ў месьце Наджаф. Абдул Маджыд аль-Хаі – сын памерлага ўжо Вярхоўнага аяталы шыітаў быў забіты натоўпам у мячэці Імама Алі, якая зьяўляецца аднэй з асноўных шыіцкіх сьвятыняў. Разам зь ім загінуў ягоны намесьнік. Паводле некаторых паведамленьняў, расправу справакавалі прыхільнікі ранейшага рэжыму. ЗША моцна зганілі забойства.