ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты цьвёрда перакананыя ў тым, што ранейшыя ўлады Йраку схавалі арсэналы зброі масавага зьнішчэньня і гэтая зброя позна ці рана будзе знойдзеная. Як заўважыў у размове з журналістамі прадстаўнік Белага дому Ары Флэйшар, ЗША разьлічваюць, што інфармацыю саюзьнікам перададуць самі іракцы, якія ведаюць, дзе схаваная зброя. Флэйшар ня выключыў, што дакумэнтацыя пра арсэналы зброі масавага зьнішчэньня была зьнішчаная.