Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:41 ]  100 мільёнаў эўра -- дапамога Іраку ад Эўразьвязу

БРУСЭЛЬ. Эўрапэйскі Зьвяз выдаткуе яшчэ 79 мільёнаў эўра для дапамогі насельніцтву Йраку. Паводле прадстаўніка Эўракамісіі Майкала Кертыса, грошы паступячць з адмысловага фонду надзвычайных сытуацыяў. Гэткім чынам агульны пакет гуманітарнай дапамогі Эўразьвязу Йраку дасягне ста мільёнаў эўра. Паводле Кэрціса, адсутнасьць бясьпекі складае сур’ёзныя праблемы пры разьмеркаваньні дапамогі йрацкаму насельніцтву. Шэраг гуманітарных арганізацыяў вымушаныя прыпыніць дзейнасьць у Йраку.
XS
SM
MD
LG